Любі, шануй, ведай роднае слова

6 снежня для вучняў 5-х класаў было арганізавана пазакласнае мерапрыемства па беларускай мове “Любі, шануй, ведай роднае слова!”. Удзельнічалі каманды 5 “А” і 5 “Б” класаў.


Усё пачалося з прывітання, якім кожная з каманд падбадзёрыла суперніка і заручылася падтрымкай журы. Потым вучняў чакалі розныя конкурсы: “Словы-змейкі”, “Канструяванне слоў”, “Вясёлая граматыка”, “Аматары беларускага фальклору”. Пяцікласнікі з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні, складалі і чыталі вершы, называлі прыказкі і прымаўкі, адным словам, спаборнічалі.
Абедзве каманды прадэмантравалі трывалыя веды па беларускай мове і літаратуры. Перамагла каманда 5 “А” класа.

Сюркіна Н.М., настаўнік беларскай мовы і літаратуры

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.

BelarusianRussian
Return to Top ▲Return to Top ▲